Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Каледжы

Установа адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж» мае багатую гісторыю. Навучальная ўстанова неаднаразова рэарганізоўвалася і мяняла назвы, але ўвесь час была накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў для будаўнічай галіны краіны і рэгіёна.

Кобрынскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 102 будаўнікоў было створана ў кастрычніку 1968 г. на базе трэста «Брэстсельбуд». Размясцілася ПТВ № 102 у інтэрнаце былога ПМК-70 на пл. Леніна. Першы набор склаў усяго 88 чалавек. Спачатку навучанне вялося па простых будаўнічых спецыяльнасцях: маляр, муляр, тынкоўшчык, цясляр. Першы выпуск навучэнцаў адбыўся ў снежні 1969 г. 

У пасляваенны перыяд у Беларусі была вострая неабходнасць у кваліфікаваных спецыялістах для розных галін сельскай гаспадаркі. У адпаведнасці з распараджэннем  Савета Міністраў СССР ад 22 лютага 1951 г. быў выдадзены загад № 247 намесніка міністра сельскай гаспадаркі БССР «Аб перадачы Жыровіцкай аднагадовай сельскагаспадарчай школе жывёлаводаў дапаможнай гаспадаркі вайсковай часткі, размешчанай у Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласці».

Пасля Вялікай Айчыннай вайны востра адчуваўся недахоп кваліфікаваных кадраў у сельскай гаспадарцы. Пастановай Савета Міністраў БССР № 1659 ад 29 жніўня 1946 г. быў створаны Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум Міністэрства земляробства БССР. Загадам па Міністэрству земляробства СССР № 810 ад 14 кастрычніка 1946 г. замест сельскагаспадарчага тэхнікума быў арганізаваны Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум.

Грамадскасць Піншчыны звярнулася ў розныя інстанцыі з прапановай стварэння ў г. Пінску Брэсцкай вобласці вучылішча мастацтваў з мэтай адраджэння і захавання народнай творчасці, самабытнасці і непаўторнасці народных абрадаў, традыцый Палесся. 10 чэрвеня 1989 г. ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР прынялі пастанову аб адкрыцці з 1 верасня 1990 г. вучылішча мастацтваў.

У пасляваенны час стаяла вострая патрэбнасць у кваліфікаваных кадрах для народнай гаспадаркі. Савет Міністраў БССР 18 ліпеня 1953 г. выдаў пастанову № 895, у якой змяшчаецца просьба да Савета Міністраў СССР «Аб арганізацыі ў Брэсцкай вобласці Пружанскага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі». 4 верасня 1953 г. Савет Міністраў СССР загадам № 641 гэтую просьбу задаволіў.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалася падрыхтоўка рабочых кадраў. Пастановай беларускага ўрада былі створаны 15 вучылішч, у тым ліку «Рамеснае вучылішча сувязі № 15» у г. Брэсце. Першы ўнутраны загад за № 1 быў выдадзены 28 жніўня 1944 года за подпісам дырэктара Шанурэнкi, тады толькі пачалося фарміраванне калектыву вучылішча.

Брэсцкі дзяржаўны палітэхнічны каледж быў заснаваны ў 1966 годзе як будаўнічы тэхнікум. Першым дырэктарам быў Міхаіл Аляксеевіч Федарук.

Установа адукацыі «Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж» была утворана ў 1940 годзе як Столінская сельскагаспадарчая школа паляводаў і рахункаводаў. Першым дырэктарам быў выпускнік Беларускага сельскагаспадарчага інстытута ў г. Горкі Яфрэм Нікандравіч Клімянкоў (1909–1941), які прапаў вез вестак на фронце.

У апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны на перапрацоўчых прадпрыемствах Беларусі востра адчуваўся недахоп мясцовых спецыялістаў мясной і малочнай вытворчасцей. У сувязі з гэтым абектыўна паўстала пытанне аб падрыхтоўцы ўласных кадраў.

Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж – адна з найстарэйшых навучальных устаноў горада Пінска Брэсцкай вобласці. Яго гісторыя пачалася ў лютым 1940 года, калі была створана фельчарска-акушэрская школа.

Старонка 1 з 2